🕯️ 10 лютага сябры Паспалітага рушэньня і РУХа, разьвіталіся зь беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым.
Цырымонія і пахавальная імша прайшлі ў варшаўскім касьцёле сьвятога Аляксандра. Да труны героя, сябрамі нашых арганізацый, быў ускладзены сумесны жалобны вянок у нацыянальных колерах і надпісам на стужцы “Героі не паміраюць!”.
Эдуард Лобаў былы актывіст “Маладога Фронта”. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года правёў 4 гады за кратамі. З 2015 года абараняў Украіну, ваяваў у складзе тактычнай групы “Беларусь”. У апошні час служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленьні Кіеўскай вобласьці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў, меў узнагароды. Загінуў у баі пад Вуглядарам 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага раненьня, якое атрымаў прыкрываючы сабой камандзіра.