Знаёмімся з харугвамі. Беластокская харугва – Беларускія грэнадэры.

Сябры, радыя вас пазнаёміць з нашымі Харугвамі. Пачнем з самай шматлікай адзінкі Паспалітага рушэньня – Беларускай Грэнадэрскай Харугвы горада Беласток.

Хто ж такія Грэнадэры?
Грэнадэры – элітная, цяжкая пяхота для падтрымкі і значнай перавагі над ворагам. Гэты род войскаў зьяўляўся самым прэстыжным і вызначаўся своеасаблівым гонарам. У іх абавязак уваходзіла праяўляць абсалютную стойкасьць і мужнасьць, што выклікала жах у праціўнікаў. Элітныя ваяры ня толькі выдатна валодалі вогнястрэльнай і выбуховай зброяй, але часта накіроўваліся на ворагаў ў напад. За кошт моцнага целаскладу грэнадэры значна перасягалі суперніка ў прамой сутычцы. Цяжкі від пяхоты сваім прэсінгам у клінчы проста разьбіваў праціўніка.

Беластоцкая Грэнадэрская Харугва фарміруецца як цяжкае, штурмавое падразьдзяленьне. Дзецюкі трэніруюцца па два-тры разы на тыдзень пад камандаваньнем вопытных кадравых афіцэраў-беларусаў. Многія Грэнадэры прайшлі вопыт баявых дзеяньняў ва Украіне ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага. Калябарантам і акупантам не пашанцуе адчуць усю моц нашых Грэнадэраў 😁.

Але Грэнадэрамі становяцца не адразу. Запісаўшыся добраахвотнікам, рэкрут праходзіць пачатковае шкаленьне, дзе паступова прызвычайваецца да нагрузак. Напрыканцы навучаньня ён абавязаны здаць іспыт на права звацца адным з нас і насіць Шэўрон Беларускай Грэнадэрскай Харугвы Паспалітага рушэньня. Але пра іспыт і жыцьцё Грэнадэраў ў наступны раз… 😉

Калі вы пражываеце ў Беластоку, ці Падляшскім ваяводстве, і жадаеце далучыцца да Беларускай Грэнадэрскай Харугвы пішыце ў афіцыйны чат бот Паспалітага рушэньня http://t.me/rushennie_bot.

© Паспалітае рушэньне